СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Прыём дакументаў у 1-ы клас на Століншчыне амаль завершаны!

12/08/2026 15:51

 Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў! Да завяршэння прыёму дакументаў у першыя класы ўстаноў адукацыі Столінскага раёна па месцы жыхарства (мікрараёну) засталіся лічаныя дні - крайні тэрмін 15 жніўня. 


Пакет дакументаў для залічэння ў школу: 
• Заява на імя дырэктара школы; 
• Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;
• Арыгінал пасведчання аб нараджэнні. 

Ці плануеце падаць дакументы не па месцы жыхарства? 

Прыём заяў на вольныя месцы ў школы раёна пройдзе з 17 па 28 жніўня (залічэнне ажыццяўляецца строга пры наяўнасці вольных месцаў). Актуальную інфармацыю аб колькасці месцаў установы адукацыі Століншчыны штодня абнаўляюць на сваіх афіцыйных сайтах. 

Паспейце своечасова перадаць дакументы, каб ваша дзіця сустракала Дзень ведаў у поўнай гатоўнасці!

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі