Сёння ў ГДК г.Століна адбыўся раённы этап конкурсу "Сям'я года", які праводзіцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады.
У конкурсе прынялі ўдзел пяць сем'яў са Столінскага раёна.
Сям'я Савіцкіх з горада Століна
Тата - Мікалай Паўлавіч, маці - Наталля Васільеўна.
Дзеці: Захар, Павел і Анастасія. Сям'я, якая ўмее дружна працаваць і дружна адпачываць.
Захапленні - спорт (футбол, хакей, барацьба), робататэхніка, а таксама сумесны ўдзел у розных конкурсах, святах.
Сям'я Кудласевіч, таксама з горада Століна.
Тата - Сяргей Васільевіч, Мама - Алёна Валер'еўна. Дзеці - Уладзіслаў, Дар'я і Назар. Актыўная сям'я, якая з'яўляецца неаднаразовым удзельнікам і прызёрам розных сямейных спартыўных спаборніцтваў.
Сямейныя захапленні: спорт, рыбалка, рукадзелле, бісерапляценне.
Сям'я Мельнік з вёскі Манькавічы.
Тата - Андрэй Уладзіміравіч, маці - Вольга Васільеўна. Дзеці - Дар'я, Арцём і Паліна.
У сям'і з любоўю прывіваюцца дзецям беларускія традыцыі, памяць да мінулых пакаленняў. Захапленне сям'і - актыўны адпачынак, паходы, экскурсіі, зімовыя катанні на горках, лыжах, каньках, занятак спортам.
Сям'я Ажог з горада Давыд-Гарадка
Тата - Мікалай Юр'евіч. Мама - Таццяна Міхайлаўна. Дзеці - Аляксандр, Авэнір, Станіслаў і Данііл. У сям'і існуе традыцыя: штогадовы ўдзел у народным гулянні «Конікі»
Захапленні - выпальванне па дрэве, рыбалка.
Сям'я Андрэйкавец з горада Століна
Тата Анатоль Аляксандравіч, мама - Ірына Уладзіміраўна
Дзеці: Анастасія, Мілена і Захар.
Вельмі творчая сям'я. Захапленні - актыўны адпачынак на прыродзе, пляценне з пацерак, збор ягад, грыбоў, занятак спортам. Пры гэтым, неабходна адзначыць, што сям'я Андрэйкавец незвычайная…прыёмная.
У рамках раённага конкурсу было 3 конкурсныя заданні:
Першае заданне - "Захапленні маёй сям'і" - канкурсанты прадставілі ў фае выставы вырабаў сваімі рукамі, і самыя смачныя кулінарныя шэдэўры.
Другое конкурснае заданне - "Мая сям'я - мая краіна", якое прадугледжвае:
прадстаўленне візітнай карткі сям'і "Радавод" і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё раёна.
Трэцяе конкурснае заданне - "Мы - таленты!".
Лепшай шматдзетнай сям'ёй прызнана сям'я Мельнік.