Сёння прадстаўлены новы начальнік раённага аддзела Следчага камітэта
05/08/2026
15:23
Старшыня Столінскага райвыканкама Сяргей Жыдзецкі ўрачыста прадставіў актыву раёна і асабоваму складу аддзела новага кіраўніка Столінскага РАСК. На гэтую пасаду прызначаны падпалкоўнік юстыцыі Віталь Занько. Віталь Мікалаевіч - ураджэнец г. Ганцавічы. Да прызначэння ў Столінскі раён ён узначальваў Іванаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства Сяргей Жыдзецкі таксама выказаў словы глыбокай удзячнасці за якасную працу папярэдняму кіраўніку аддзела Дзмітрыю Платніцкаму, падзякаваўшы яму за службу і пажадаўшы поспехаў і лёгкай працоўнай дзейнасці на новым працоўным месцы.
Усе навіны