Сёння ў жыцці нашага раёна знамянальная падзея - спаўняецца 85 гадоў з дня стварэння раённай газеты "Навіны Палесся".
Ад усёй душы віншую калектыў і ветэранаў рэдакцыі "Навіны Палесся" з 85-м юбілеем газеты! Першы нумар выдання, які ўбачыў свет у складаны час, адкрыў маштабны летапіс Століншчыны. Архівы газеты захоўваюць памяць аб земляках, героях вайны і працы, выдатных дзеячах навукі, культуры, мастацтва. Народжаная ў бурны для краіны час, прайшоўшы разам з ёй праз перамогі і здзяйсненні, цяжкасці і выпрабаванні, газета заўсёды заставалася паважаным і аўтарытэтным выданнем. Тут заўсёды ёсць месца для дасягненняў і праблем сучаснасці, дзейнасці органаў улады, накіраванай на развіццё рэгіёна, актуальных матэрыялаў, прысвечаных ключавым галінам народнай гаспадаркі. 85 гадоў у дыялогу з чытачом - зайздросны для газеты лёс. Яе гісторыя - гэта летапіс нашага раёна, выяўленая ў журналісцкіх рэпартажах. "Навіны Палесся" сталі неад'емнай часткай жыцця Століншчыны, крыніцай інфармацыі. За 85 гадоў працы рэдакцыі змяніўся знешні выгляд газеты, змянілася пакаленне карэспандэнтаў, але нязменным застаецца адно - актуальнасць асвятляных тэм, шчырасць і адданасць свайму чытачу, неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца. Газета не шукае секунднай славы, грунтуючыся на суб'ектыўных фактах, а аб'ектыўна расказвае пра жыццё раёна, узнімае вострыя праблемы. За ўсім гэтым – няпростая і адказная праца работнікаў рэдакцыі, якую па заслугах адзначаюць і цэняць чытачы.
Жадаю калектыву газеты моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі, натхнення, новых ідэй, цікавых разнапланавых матэрыялаў, верных падпісчыкаў і чытачоў! Няхай ваш голас будзе гучным і ясным, а друкаванае слова - заўсёды актуальным і запатрабаваным!
З павагай, старшыня Столінскага райвыканкама Г.В.Пратасавіцкі