Сёння ў Столінскі раён з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя Пскенцкага раёна Ташкенцкай вобласці Рэспублікі Узбекістан. Візіт накіраваны на ўстанаўленне дружалюбных сувязей і падрыхтоўку да заключэння дагавора аб пабрацімскіх адносінах паміж двума раёнамі. У ходзе сустрэч бакі абмяркуюць перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры і турызме, а таксама абмяняюцца вопытам і намецяць сумесныя праекты.