19 красавіка 2024 года адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, у якім прыняў удзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
На пасяджэнні падвялі вынікі працы за 2023 год, абмеркавалі далейшыя планы і адзначылі найлепшых.
Лепшай раённай прафсаюзнай арганізацыяй у рэспубліцы прызнана Столінская. Райкаму ўручаны дыплом і сертыфікат на трыста рублёў, а старшыня Уладзімір Семянюк занесены на Рэспубліканскую дошку гонару.
Такія дасягненні сталі магчымыя дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх першасных прафсаюзных арганізацый у цесным супрацоўніцтве з сацыяльнымі партнёрамі.
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!