Удзел у ёй прынялі спецыялісты з розных працоўных арганізацый: устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія ўвайшлі ў новы склад парламента.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі.
У форме адкрытага дыялога ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі дасягненні, якімі можа ганарыцца кожны жыхар нашага раёна: гэта вырошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі, колькасць шматдзетных сем'яў, ордэнаў Маці, заслужаных калектываў, рэспубліканскія заказнікі, высокія ўдоі малака і іншыя. Для таго, каб атрымаць добры вынік, заўсёды трэба аб'яднацца і прыкласці намаганні. Як вядома, “Адданасць Радзіме – ганар для палешука”. Столінскі раён мае свой герб і слоган. Паступіла прапанова распрацаваць лагатып Століншчыны.
Задачы Маладзёжнага парламента заключаюцца ў далучэнні моладзі да парламенцкай дзейнасці, фарміраванне прававой і палітычнай культуры; магчымасці данесці ідэі і ініцыятывы да кіраўніцтва, удзел у працы па стварэнні ўмоў для эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу моладзі і яе актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах; садзейнічанне рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі. Пра гэта расказала старшыня Маладзёжнага парламента Наталля Пратасавіцкая.