СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

У выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга “Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі»

23/11/2023 16:25

 У выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга “Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі», падрыхтаваная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У выданні прадстаўлены новыя і раней невядомыя шырокай грамадскасці матэрыялы аб планаванні і рэалізацыі нацысцкай Германіяй палітыкі генацыду беларускага народа шляхам правядзення масавых карных аперацый. Прыведзены доказы зверскіх спосабаў распраў нацыстаў з мірным насельніцтвам БССР, а таксама ўдзелу ў названых злачынствах украінскіх, латышскіх, беларускіх і іншых калабарацыяністаў.

Выданне цікавае шырокае кола чытачоў: службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшай і сярэдняй адукацыі, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і Вялікай Айчыннай вайны.
Кошт аднаго экзэмпляра кнігі 24.00 рубля. Заяўкі на літаратуру прымаюцца па тэлефонах: 8(017)2039323, 8(017)2036013.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі