СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23/02/2026 10:57

  Паважаныя жыхары Століншчыны! 


Дарагія ветэраны Узброеных Сіл, вайскоўцы!
 
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята з'яўляецца сімвалам мужнасці, самаадданасці і вернасці воінскаму абавязку. У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Радзіме, хто абараняў яе свабоду ў гады ваеннага ліхалецця, і хто сёння стаіць на варце міру і бяспекі нашай дзяржавы. Абарона сваёй хаты, сваёй сям'і і сваёй Айчыны - ганаровы абавязак кожнага мужчыны. Быць абаронцам - значыць быць апорай для блізкіх і несці адказнасць за будучыню роднай зямлі. Жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям'і. Няхай гэтае свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным! 

Столінскі раённы выканаўчы камітэт 
Столінскі раённы Савет дэпутатаў

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі