Служба "адно акно" Столінскага раённага выканаўчага камітэта (далей - Столінскі райвыканкам) тлумачыць, што для выдачы пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей-пасведчанне пацярпелага) неабходна ўсталяваць статус пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных (далей-статус пацярпелага).
Устанаўленне статусу пацярпелага ўстанаўліваецца камісіяй па ўстанаўленні грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, створанай пры Столінскім райвыканкаме.
Падаць заяву і атрымаць пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС можна звярнуўшыся ў службу "адно акно" Столінскага райвыканкама.
Пры падачы заявы грамадзянінам прадстаўляюцца наступныя дакументы:
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
дзве фатаграфіі 30х40 мм.
Атрыманне пасведчання пацярпелага непаўналетнімі грамадзянамі ажыццяўляецца выключна па заяўным прынцыпе бацькоў або законных прадстаўнікоў непаўналетніх (нормы Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2009 г. нумар 1170).
Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2009 года нумар 1170 для ўстанаўлення статусу пацярпелага разглядаецца дакумент, які пацвярджае месца жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, з указаннем месца і перыяду пражывання (даведка, выдадзеная арганізацыяй, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду), які згодна з Савета Міністраў ад 18 верасня 2020 года № 541 запытваецца службай "адно акно" самастойна.
Выдача пасведчання праводзіцца на працягу 5 дзён пасля вынясення камісіяй рашэння аб устанаўленні статусу ўдзельніка ліквідацыі. Плата за выдачу пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС не спаганяецца.
Прыём зацікаўленых асоб у службе "адно акно", размешчанай па адрасе: г. Столін, вул. Савецкая, д.69, ажыццяўляецца штодня па працоўных днях: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 з 8.00 да 20.00, тэлефоны 8(01655) 2-44-40, 8(01655) 2-11-12 ці 142.