Паважаныя жыхары Столінскага раёна!
26 ліпеня 2023 года з 15-00 да 16-00 гадзін у будынку Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбудзецца выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва (г.Давыд-Гарадок, вул. Юрчанка,11).
Кожны жыхар раёна, які адчувае цяжкасці ў пошуку працы можа звярнуцца ў Камісію па пытанні садзейнічання ў працаўладкаванні, навучання , самазанятасці; у выпадку знаходжання ў цяжкай жыццёвай сітуацыі падаўшы пацвярджаюць дакументы або атрымаць кансультатыўную дапамогу .
Дадаткова растлумачваем:
Працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, налічэнне платы за камунальныя паслугі па падагрэву вады, цеплазабеспячэнню і газазабеспячэнню пры наяўнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў праводзіцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічных выдаткаў на іх аказанне.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 28343