СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная // Навіны

Зварот да жыхароў Століншчыны!

23/02/2024 16:49

 ПАВАЖАНЫЯ ВЫБАРЧЫ!


  25 лютага 2024 г. у нашай краіне ўпершыню ў гісторыі пройдзе адзіны дзень галасавання. У гэты дзень будуць абірацца дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Гэта важная палітычная падзея для ўсіх нас, паколькі трэба не проста сфарміраваць дэпутацкі корпус усіх узроўняў, але і выбраць далейшы курс развіцця раёна, вобласці і краіны ў цэлым.

Мы ўсе аднолькава зацікаўлены ў тым, каб у Парламент і мясцовыя саветы прыйшлі адказныя, дзейныя, аўтарытэтныя людзі, здольныя трымаць слова, выканаць вашыя наказы і свае абяцанні, апраўдаць надзеі і давер грамадзян Беларусі.

Голас кожнага з нас вызначыць, хто будзе прымаць жыццёва важныя рашэнні, хто будзе гарантам сацыяльна-эканамічнай стабільнасці і ўмацавання прэстыжу Рэспублікі Беларусь і хто павядзе краіну і нашу Століншчыну наперад па рэальным намечаным курсе развіцця сучаснай дзяржавы.

Прааналізуйце і рэальна ацаніце ўклад кожнага кандыдата і аддайце свой голас за найбольш дастойнага. Бо менавіта яму трэба будзе вырашаць стратэгічныя задачы па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, па паляпшэнні жыцця людзей, па захаванні і прымнажэнні таго, што створана за мінулыя гады.

 

ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!

Жыхары Століншчыны заўсёды адрозніваліся высокай сацыяльнай актыўнасцю. Разлічваю на вашу адказную грамадзянскую пазіцыю і на гэты раз.

Заклікаю вас абавязкова прыйсці на выбарчыя ўчасткі, каб выканаць свой галоўны грамадзянскі абавязак - абраць дэпутатаў, якія будуць працаваць на карысць нашай любімай Радзімы і ў інтарэсах кожнага грамадзяніна Беларусі.

 

З павагай, старшыня Столінскага

раённага выканаўчага камітэта,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага

сходу Рэспублікі Беларусь Г.У.Пратасавіцкі

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі