Давыд-Гарадоцкі гарадскі і сельскія Саветы дэпутатаў;
органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (калегіяльныя і аднаасобныя).
4. Крытэрыямі падвядзення вынікаў конкурсу з'яўляюцца паказчыкі па наступных напрамках дзейнасці:
4.1. для Давыд-Гарадоцкага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў:
выкананне мерапрыемстваў у рамках дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, камунальна-бытавога і сацыяльна-культурнага абслугоўвання насельніцтва на адпаведнай тэрыторыі;
выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў;
інфармацыйнае забеспячэнне насельніцтва па месцы жыхарства;
добраўпарадкаванне населеных пунктаў і аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння (санітарна-тэхнічны стан аб'ектаў водазабеспячэння, палігонаў і міні-палігонаў для складавання цвёрдых камунальных адходаў, арганізацыя збору камунальных адходаў, стан мясцовых дарог і вуліц, могілак, воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, помнікаў гісторыі, культуры і архітэктуры і інш.);
дэмаграфічная сітуацыя на адпаведнай тэрыторыі (дынаміка нараджальнасці і смяротнасці насельніцтва);
уцягванне ў абарот зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваюцца, а таксама прыняцце мер да ўліку і скарачэння колькасці пустых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі;
развіццё культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай работы;
прыцягненне насельніцтва да аховы грамадскага парадку;
удзел грамадскасці ў прафілактыцы правапарушэнняў;
стварэнне новых працоўных месцаў;
прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў (стварэнне добраахвотных дружын, грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, цеснае ўзаемадзеянне з участковымі інспектарамі міліцыі);
арганізацыя працы:
па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
па развіццю асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
па рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно";
па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі жылых дамоў, аб'ектаў сацыяльна-бытавога і вытворчага прызначэння;
з нядобранадзейнымі сем'ямі, дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
з грамадскімі аб'яднаннямі (ветэранскімі, маладзёжнымі і інш.);
па ўцягванні насельніцтва ў вырашэнне пытанняў, якія маюць мясцовае грамадскае значэнне;
4.2. па органах тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання:
развіццё грамадскага руху па добраўпарадкаванні і ўтрыманні ў чысціні населеных пунктаў, вуліц, дамоў, прыдамавых тэрыторый, пад'ездаў (уборка, устаноўка запорных устройстваў, ахова), правядзенне суботнікаў;
удасканаленне структуры тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, абранне старэйшых пад'ездаў, дамоў і вуліц;
арганізацыя работы па забеспячэнні насельніцтвам паўнаты і своечасовасці аплаты жыллёва-камунальных паслуг;
удзел у разглядзе зваротаў грамадзян;
прыцягненне насельніцтва да аховы грамадскага парадку;
удзел грамадскасці ў прафілактыцы правапарушэнняў;
выхаваўчая работа з дзецьмі і падлеткамі па месцы жыхарства;
удзел у арганізацыі працы з нядобранадзейнымі сем'ямі;
развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;
арганізацыя культурных мерапрыемстваў, свят двароў, вёсак, удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне;
аказанне садзейнічання ў вырашэнні іншых пытанняў мясцовага грамадскага значэння;
узаемадзеянне з участковымі інспектарамі міліцыі ў пытаннях аховы грамадскага парадку;
удзел у рабоце з нядобранадзейнымі сем'ямі, дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з бацькамі, якія ўхіляюцца ад выхавання дзяцей;
удзел у прапагандзе і актывізацыі здаровага ладу жыцця;
аказанне садзейнічання ў паляпшэнні ўмоў жыцця адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў, ветэранаў вайны.
5. Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляецца па пяцібальнай сістэме.
Ацэнка крытэрыяў ажыццяўляецца ў залежнасці ад аб'ёму выканання кожнага з іх па найбольшай колькасці набраных балаў:
91-100 працэнтаў - 5 балаў;
71-90 працэнтаў - 4 балы;
51-70 працэнтаў - 3 балы;
31-50 працэнтаў - 2 балы;
21-30 працэнтаў - 1 бал;
20 працэнтаў і менш - 0 балаў.
Пераможцамі конкурсу прызнаюцца органы мясцовага самакіравання, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
6. Штогод да 5 лютага года, які ідзе за справаздачным, Давыд-Гарадоцкі гарадскі і сельскія Саветы дэпутатаў падводзяць вынікі сваёй работы і прадстаўляюць у пастаянную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання і кіравання камунальнай уласнасцю Столінскага раённага Савета дэпутатаў адпаведныя звесткі.
7. Пастаянная камісія па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання і кіравання камунальнай уласнасцю Столінскага раённага Савета дэпутатаў да 10 лютага года, наступнага за справаздачным, абагульняюць прадстаўленую інфармацыю і ўносіць матэрыялы на разгляд сумеснага пасяджэння прэзідыума Столінскага раённага Савета дэпутатаў і Столінскага раённага выканаўчага камітэта для вызначэння пераможцы у конкурсе, па выніках якога прымаецца адпаведнае рашэнне.
8. Па выніках конкурсу сярод Давыд-Гарадоцкага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў устанаўліваюцца прызавыя месцы з уручэннем дыплома Столінскага раённага Савета дэпутатаў і Столінскага раённага выканаўчага камітэта ў рамцы, кветак і грашовага ўзнагароджання ў наступных памерах:
1-е месца - 80 базавых велічынь;
2-е месца - 50 базавых велічынь;
3-е месца - 30 базавых велічынь.
9. Органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (калегіяльныя і аднаасобныя) прадстаўляюць матэрыялы (на папяровым і электронным носьбітах) для ўдзелу ў конкурсе ў Столінскі раённы Савет дэпутатаў не пазней за 31 студзеня года, наступнага за справаздачным.
10. Па выніках конкурсу сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (калегіяльныя і аднаасобныя) устанаўліваюцца прызавыя месцы з уручэннем дыплома Столінскага раённага Савета дэпутатаў у рамцы, кветак і грашовай узнагароды ў наступных памерах:
1-е месца - 5 базавых велічынь;
2-е месца - 3 базавыя велічыні;
3-е месца - 2 базавыя велічыні.
11. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзіцца штогод старшынёй Столінскага раённага Савета дэпутатаў ва ўрачыстай абстаноўцы.
12. Пераможцы конкурсу, якія занялі першыя месцы, прадстаўляюцца для ўдзелу ў абласным конкурсе сярод сельскіх, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Брэсцкай вобласці па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
13. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у раённым бюджэце на ўказаныя мэты.