CТОЛІНСКІ РАЁНЫ СТОЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
РАШЭННЕ РАШЭННЕ
18 ліпеня 2023 г. № 1770
г.Столін г.Столін
Аб устанаўленні сярэдніх нарматываў
спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне
На падставе абзаца другога часткі першай пункта 29 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі расходаў на электраэнергію, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. № 571, Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Устанавіць сярэднія нарматывы спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых памяшканняў у жылых дамах, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі, на ацяпляльны перыяд 2023/2024 года згодна з дадаткам.
2. Абнародаваць (апублікаваць) сапраўднае рашэнне ў газеце "Навiны Палесся".
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Р.В.Пратасавіцкі
Начальнік фінансавага аддзела Н.І.Жук