СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Афіцыйныя дакументы // Рашэнне райвыканкама

РАШЭННЕ СТОЛІНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АД 11 КРАСАВІКА 2017 г. №769 "АБ АБМЕЖАВАННІ ЧАСУ ПРОДАЖУ АЛКАГОЛЬНЫХ НАПОЯЎ"

21/06/2024 08:28

 СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


РАШЭННЕ

11 красавіка 2017 г. №769

Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Столінскага раёна продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў:

1.1. з 00.00 да 24.00 30 мая 2017 г., 31 мая 2017 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да акцыі “Дзень цвярозы”;

1.2. з 14.00 да 24.00 9 чэрвеня 2017 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

1.3. з 00.00 да 24.00 1 верасня 2017 г. - у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня ведаў.

2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на аддзел унутраных спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта, старшынь Давыд-Гарадоцкага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікаў старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта па напрамках дзейнасці.

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Р.В.Пратасавіцкі

Кіраўнік спраў А.Л.Кулажынскі

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі