СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Афіцыйныя дакументы // Рашэнне райвыканкама

РАШЭННЕ СТОЛІНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АД 11 ТРАЎНЯ 2016 г. № 890 «АБ МЕЖАВАННІ ЧАСУ ПРОДАЖУ АЛКАГОЛЬНЫХ НАПОЯЎ.

17/06/2024 15:45

 СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


РАШЭННЕ

11 мая 2016г. №890

Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Столінскага раёна продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў:

з 00.00 да 24.00 30 мая 2016 г. - у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі;

з 14.00 да 24.00 10 чэрвеня 2016 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на аддзел унутраных спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта, старшынь Давыд-Гарадоцкага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікаў старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта па напрамках дзейнасці.

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Р.В.Пратасавіцкі

Кіраўнік спраў А.Л.Кулажынскі

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі