СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Афіцыйныя дакументы // Рашэнне райвыканкама

РАШЭННЕ СТОЛІНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АД 24 КРАСАВІКА 2018 г. № 736 «АБ АБМЕЖАВАННІ ПРОДАЖУ АЛКАГОЛЬНЫХ НАПОЯЎ»

21/06/2024 08:49

 СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


РАШЭННЕ

24 красавіка 2018 г. № 736

Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Столінскага раёна з 00.00 да 24.00 продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў:

30 мая 2018 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да ўрачыстых мерапрыемстваў “Апошні званок”;

9 чэрвеня 2018 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

1 верасня 2018 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня ведаў.

2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на аддзел унутраных спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта, старшынь Давыд-Гарадоцкага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікаў старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта па напрамках дзейнасці.

3. Абнародаваць (апублікаваць) сапраўднае рашэнне ў газеце "Навіны Палесся".

4. Дадзенае рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Р.В.Пратасавіцкі

Кіраўнік спраў Т.А.Лабадзінская

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі