СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
РАШЭННЕ
31 ліпеня 2018 г. №1418
Аб правядзенні штогадовага раённага конкурсу "Малады чалавек года"
На падставе пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб правядзенні штогадовага раённага конкурсу "Малады чалавек года".
2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
3. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 снежня 2015 г. №2475 "Аб правядзенні штогадовага раённага конкурсу па прысваенні звання "Малады чалавек года" (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 25.12.2015, 9/7413).
4. Дадзенае рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Г.В.Пратасавіцкі
Кіраўнік спраў Т.А.Лабадзінская
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Столінскага раённага выканаўчага камітэта
31.07.2018 №1418
ІНСТРУКЦЫЯ
аб правядзенні штогадовага раённага конкурсу "Малады чалавек года"
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення штогадовага раённага конкурсу "Малады чалавек года" (далей - конкурс).
2. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту і прызнання дасягненняў у вытворчай, творчай і грамадскай дзейнасці.
3. Конкурс праводзіцца штогод у наступных намінацыях:
"Малады чалавек года" ў галіне сельскай гаспадаркі;
"Малады чалавек года" ў галіне эканомікі і прамысловай вытворчасці;
"Малады чалавек года" ў галіне адукацыі і навукі;
"Малады чалавек года" ў галіне дзяржаўных структур;
"Малады чалавек года" ў галіне сілавых структур;
"Малады чалавек года" ў галіне будаўніцтва;
"Малады чалавек года" ў галіне фізічнай культуры і спорту;
"Малады чалавек года" ў галіне культуры;
"Малады чалавек года" ў галіне медыцыны;
"Малады чалавек года" ў галіне прадпрымальніцтва;
"Малады чалавек года" ў галіне абслугоўвання насельніцтва;
"Малады чалавек года" ў галіне транспарту, сувязі і камунальнай гаспадаркі;
"Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне культуры;
"Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне адукацыі і навукі;
"Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне фізічнай культуры і спорту.
4. Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца:
у намінацыях "Малады чалавек года" - фізічныя асобы ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія пражываюць на тэрыторыі Столінскага раёна і занятыя па асноўным месцы работы ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Столінскага раёна;
у намінацыях "Малады чалавек - адкрыццё года" - навучэнцы ўстаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Столінскага раёна, ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
5. Пры правядзенні конкурсу крытэрыямі ацэнкі з'яўляюцца:
у намінацыях "Малады чалавек года" - актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і маральныя якасці ўдзельніка, ініцыятыва і творчы падыход да работы ўдзельніка;
у намінацыях "Малады чалавек - адкрыццё года" - высокія дасягненні вучняў у адукацыі, культуры і спорце, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Столінскага раёна.
6. Для разгляду пытання аб вылучэнні прэтэндэнтаў у аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Столінскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам) штогод да 15 снежня справаздачнага года прадстаўляюцца: хадайніцтва арганізацыі, даведка-аб'ектыўка і характарыстыка ўдзельніка.
7. Для правядзення конкурсу штогод да 1 снежня ствараецца конкурсная камісія. Персанальны склад конкурснай камісіі зацвярджаецца распараджэннем старшыні райвыканкама.
8. Конкурсная камісія:
ацэньвае ўдзельнікаў конкурсу ў адпаведнасці з крытэрыямі, указанымі ў пункце 5 дадзенай Інструкцыі;
вызначае пераможцаў конкурса;
інфармуе ўдзельнікаў конкурсу аб выніках іх удзелу ў конкурсе;
разглядае звароты ўдзельнікаў конкурсу па пытаннях, якія ўзніклі ў іх падчас правядзення конкурсу.
9. Сістэма ацэнкі ўдзельнікаў конкурсу 10-бальная. Пераможцы конкурсу ў намінацыях вызначаецца па найбольшай колькасці набраных балаў. Рашэнне камісіі афармляецца пратаколам.
На падставе рашэння конкурснай камісіі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама не пазней за 15 студзеня ўносіць праект рашэння аб падвядзенні вынікаў конкурсу на разгляд райвыканкама.
10. Пераможцам конкурсу ўручаецца дыплом райвыканкама і выплачваецца грашовая ўзнагарода ў памеры:
5 базавых велічынь - для пераможцаў конкурсу ў намінацыях: "Малады чалавек года" ў галіне сельскай гаспадаркі, "Малады чалавек года" ў галіне эканомікі і прамысловай вытворчасці, "Малады чалавек года" ў галіне адукацыі і навукі, "Малады чалавек года" ў галіне дзяржаўных структур, "Малады чалавек года" ў галіне сілавых структур, "Малады чалавек года" ў галіне будаўніцтва, "Малады чалавек года" ў галіне фізічнай культуры і спорту, "Малады чалавек года" ў галіне культуры, "Малады чалавек года" ў галіне медыцыны, "Малады чалавек года" ў галіне прадпрымальніцтва, "Малады чалавек года" ў галіне абслугоўвання насельніцтва, "Малады чалавек года" ў галіне транспарту, сувязі і камунальнай гаспадаркі;
3 базавыя велічыні - для пераможцаў конкурсу ў намінацыях: "Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне культуры, "Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне адукацыі і навукі, "Малады чалавек-адкрыццё года" ў галіне фізічнай культуры і спорту.
11. Выплата грашовых узнагарод навучэнцам і работнікам бюджэтных арганізацый ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, дзяржаўным служачым - за кошт сродкаў эканоміі фонду аплаты працы дзяржаўнага органа, у якім працуе дзяржаўны служачы.
12. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы, асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі.