СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта 31.07.2018 № 1448 |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ
1. Сапраўдная Інструкцыя ўстанаўлівае парадак правядзення раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ (далей - раённы агляд-конкурс).
2. Раённы агляд-конкурс праводзіцца штогод з мэтай: павышэння ўзроўню добраўпарадкавання машынных двароў;
вызначэння гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз для работы ў зімовых умовах;
своечасовай і якаснай падрыхтоўкі машынна-трактарных паркаў да палявых работ;
забеспячэння належнага парадку і тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
актывізацыі работы па паляпшэнні стану санітарна-бытавых умоў рамонтна-абслугоўваючых баз.
3. У раённым аглядзе-конкурсе могуць прымаць удзел сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі (іх адасобленыя структурныя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс), якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі (далей, калі не пазначана іншае, - сельскагаспадарчыя арганізацыі).
4. Раённы агляд-конкурс праводзіцца ў два этапы:
першы этап - з 1 кастрычніка да 15 лістапада - правядзенне арганізацыйнай работы і падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый да раённага агляду-конкурсу;
другі этап - з 15 лістапада да 1 снежня - правядзенне раённага агляду-конкурсу і падвядзенне яго вынікаў.
Для арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў раённага агляду-конкурсу ствараецца раённая камісія па падвядзенні вынікаў раённага агляду-конкурсу (далей - раённая камісія). Персанальны склад раённай камісіі зацвярджаецца распараджэннем старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
5. У кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі распрацоўваецца план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні раённага агляду-конкурсу, які разглядаецца і зацвярджаецца раённай камісіяй.
6. План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні раённага агляду-конкурсу павінен прадугледжваць:
добраўпарадкаванне машынных двароў і прылеглых да іх тэрыторый;
падрыхтоўку рамонтных майстэрняў і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання машынных двароў для работы ў зімовых умовах;
мерапрыемствы па пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне ў адпаведнасці з міждзяржаўным стандартам ДАСТ 7751-2009 «Тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Правілы захоўвання», уведзенай у дзеянне з 1 ліпеня 2010 г. у якасці дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2009 г. № 61 «Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне, змяненні і адмене тэхнічных нарматыўных прававых актаў у вобласці тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі і агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь» (далей - ДАСТ 7751-2009);
правядзенне дэфектоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, якая падлягае рамонту;
зняцце з сельскагаспадарчай тэхнікі і здачу ў складаны рамонт вузлоў і агрэгатаў;
арганізацыю рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі ў сельскагаспадарчай арганізацыі;
меры па забеспячэнні тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
стварэнне неабходных санітарна-бытавых умоў для працы механізатараў.
7. Раённая камісія ажыццяўляе ацэнку добраўпарадкавання машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ.
8. Кандыдаты ў пераможцы раённага агляду-конкурсу вызначаюцца раённай камісіяй па наступных крытэрыях:
8.1. стан прылеглых да машынных двароў тэрыторый (ацэнцы падлягае наяўнасць або адсутнасць захламленасці, пустазельнай расліннасці);
8.2. наяўнасць і стан агароджы машыннага двара;
8.3. наяўнасць афармлення ўезду на машынны двор;
8.4. наяўнасць і стан уязных асноўных і аварыйных варот;
8.5. наяўнасць і стан кантрольна-прапускнога пункта з назіральнай ямай;
8.6. стан добраўпарадкавання машыннага двара (ацэнцы падлягае наяўнасць або адсутнасць адводу ападкавых вод, падсыпкі, планіроўкі, асфальтавання, захламленасці);
8.7. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для стаянкі працоўнай сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.8. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для размяшчэння сельскагаспадарчай тэхнікі, якая падлягае рамонту;
8.9. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для зборкі, пагрузкі і разгрузкі сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.10. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для тэхналагічнай наладкі і рэгулявання сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.11. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для складавання і захоўвання металалому;
8.12. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для складзіравання ўтыльных шын;
8.13. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для захоўвання, разборкі і дэфектоўкі спісанай сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.14. наяўнасць і стан асобна выдзеленай пляцоўкі для вонкавай мыйкі сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.15. наяўнасць і стан падстрэшкаў, пляцовак для працяглага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.16. наяўнасць і стан аб'ектаў машыннага двара (ацэнцы падлягаюць рамонтная майстэрня, гаражы для трактароў і аўтамабіляў, пункт тэхнічнага абслугоўвання, склад запчастак, склад абменных вузлоў і агрэгатаў);
8.17. наяўнасць склада гаруча-змазачных матэрыялаў і стан механізаванай запраўкі палівам сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.18. наяўнасць і стан санітарна-бытавых памяшканняў машыннага двара (пакой адпачынку, пакояў для прыёму ежы, душавых і гардэробных пакояў);
8.19. наяўнасць і стан пакоя для медыцынскага абследавання фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў;
8.20. выкананне патрабаванняў ДАСТ 7751-2009;
8.21. наяўнасць графіка рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.22. арганізацыя і правядзенне дэфектоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.23. захаванне графіка здачы ў рамонт вузлоў і агрэгатаў;
8.24. захаванне графіка рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі;
8.25. вядзенне ўліку сельскагаспадарчай тэхнікі, вузлоў, агрэгатаў, якія маюць гарантыйныя тэрміны эксплуатацыі;
8.26. забеспячэнне своечасовага правядзення тэхнічнага абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, якая мае гарантыйныя тэрміны эксплуатацыі;
8.27. своечасовая аплата і адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце лізінгавых плацяжоў за набытую сельскагаспадарчую тэхніку.
9. Сельскагаспадарчым арганізацыям па кожным крытэрыі ацэнкі, указаным у пункце 8 дадзенай Інструкцыі, выстаўляюцца балы ў наступным парадку:
10 балаў - за выкананне кожнага крытэрыю ацэнкі;
5 балаў - пры няпоўным выкананні кожнага крытэрыю ацэнкі;
0 балаў - за кожны нявыкананы крытэрый ацэнкі.
10. Пераможцам раённага агляду-конкурсу з'яўляецца сельскагаспадарчая арганізацыя, якая набрала найбольшы выніковы бал, атрыманы шляхам падсумоўвання балаў па кожным крытэрыі ацэнкі, указаным у пункце 8 дадзенай Інструкцыі.
11. Раённая камісія да 1 снежня падводзіць вынікі раённага агляду-конкурсу і вызначае яго пераможцаў.
Рашэнне раённай камісіі аб вызначэнні пераможцаў раённага агляду-конкурсу афармляецца пратаколам.
12. Рашэнне аб узнагароджанні пераможцаў раённага агляду-конкурсу прымаецца Столінскім раённым выканаўчым камітэтам на падставе пратакола раённай камісіі.
13. Пераможцам раённага агляду-конкурсу прысуджаюцца тры прызавыя месцы. Пераможцы раённага агляду-конкурсу заахвочваюцца грашовымі прэміямі ў памеры 150 базавых велічыняў, з іх:
за першае месца - 60 базавых велічынь;
за другое месца - 50 базавых велічынь;
за трэцяе месца - 40 базавых велічынь.
14. Выдзеленыя грашовыя сродкі, атрыманыя сельскагаспадарчай арганізацыяй, размяркоўваюцца па рашэнню яе органа кіравання наступным чынам:
10 працэнтаў - на прэміраванне кіраўніка і работнікаў сельскагаспадарчай арганізацыі, якія прымалі актыўны ўдзел у выкананні мерапрыемстваў, указаных у пункце 6 дадзенай Інструкцыі;
90 працэнтаў - на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчай арганізацыі і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі.
15. Фінансаванне раённага агляду-конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у раённым бюджэце на ўказаныя мэты.