Аб абнародаванні (апублікаванні) нарматыўных прававых актаў Столінскага раённага выканаўчага камітэта
На падставе абзаца сёмага падпункта 1.2 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 "Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь" Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць раённую газету "Навіны Палесся" органам абнародавання (апублікавання) нарматыўных прававых актаў Столінскага раённага выканаўчага камітэта, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
2. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 снежня 2006 г. № 1949 "Аб органе афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў Столінскага раённага выканаўчага камітэта" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 22, 9/595) .
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2012 г.
Старшыня |
Р.В.Пратасавіцкі |
|
|
Кіраўнік справамі |
А.Л.Кулажынскі |