Аб надзяленні службовых асоб Столінскага раённага выканаўчага камітэта паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, падрыхтоўку спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду
Змяненні і дапаўненні:
Рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 сакавіка 2015 г. № 434 (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10.04.2015, 9/70001)
На падставе часткі 2 артыкула 3.29, пунктаў 2, 22 і 29 часткі 1, пункта 8 часткі 2 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Столінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Надзяліць паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і падрыхтоўку спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - Кодэкс):
1.1. па артыкуле 9.5 Кодэкса - начальніка, намеснікаў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам), намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх, загадчыка сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
1.2. па артыкулах 9.6, 9.13, 9.24 Кодэкса - начальніка і галоўнага спецыяліста аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, начальніка юрыдычнага аддзела райвыканкама;
1.3. па артыкулах 9.7–9.9, 9.22, 9.28, 19.1–19.7, 23.40 Кодэкса – начальніка, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
1.4. па артыкулах 9.10–9.12, 23.26 Кодэкса – начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы, начальніка, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
1.5. па артыкулах 10.1–10.4, 15.28–15.31, 15.61 Кодэкса – намеснікаў начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама;
1.6. па артыкулах 10.8, 15.21, частках 1–2 артыкула 15.22, артыкулах 15.23–15.26, 15.35, 15.37, 15.42–15.45, 15.54 Кодэкса – галоўных спецыялістаў аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі;
1.7. па частцы 4 артыкула 11.16, па частцы 1 артыкула 12.7 (у частцы парушэння правілаў і ўмоў ажыццяўлення відаў дзейнасці, прадугледжаных у спецыяльным дазволе (ліцэнзіі), па артыкулах 12.15, 12.16, па частках 1–3, 5–8 артыкула 12.17, па артыкулах 12.23, 12.24, па частках 2 і 3 артыкула 12.25, па артыкулах 12.26, 12.49, 13.13, 15.26, 16.7 Кодэкса - начальніка, намесніка начальніка, галоўных спецыялістаў аддзела эканомікі райвыканкама;
1.8. па артыкулах 15.6, 15.10, 15.12–15.15, 15.61, 23.41, 23.42, часткі 1 артыкула 23.77 Кодэкса – начальніка, намеснікаў начальніка, галоўных спецыялістаў землеўпарадкавальнай службы райвыканкама;
1.9. па артыкуле 15.29 Кодэкса - начальніка і галоўнага спецыяліста юрыдычнага аддзела райвыканкама;
1.10. па частках 1–3 артыкула 12.10, артыкулах 21.1–21.6, 21.9, 21.11–21.13, частцы 2 артыкула 23.77 Кодэкса – начальніка, намесніка начальніка – галоўнага архітэктара аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
1.11. па частцы 3 артыкулы 15.22, артыкулам 15.30, 21.12, 21.14–21.16, 23.43, 23.78, 23.86 Кодэкса – начальніка, галоўных спецыялістаў аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
1.111. па артыкуле 9.14 Кодэкса - начальніка, намеснікаў начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;
1.12. па артыкулах 23.1–23.5, 23.16, 24.4–24.6 Кодэкса – службовых асоб, указаных у падпунктах 1.1–1.111 гэтага пункта.
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2007 г. № 1161 "Аб надзяленні службовых асоб Столінскага раённага выканаўчага камітэта паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і падрыхтоўку спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 20 нумар 100, 9/9664);
рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 1 чэрвеня 2010 г. № 914 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2007 г. № 1161" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 178, 9 /33132);
рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 19 кастрычніка 2010 г. № 1804 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2007 г. № 1161" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 282, 9 /35966);
рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 верасня 2011 г. № 1572 "Аб унясенні змянення ў рашэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2007 г. № 1161" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 119, 9/45 ).
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня |
Р.В.Пратасавіцкі |
|
|
Кіраўнік справамі |
А.Л.Кулажынскі |