Паважаныя плацельшчыкі!
Міністэрства па падатках і зборах нагадвае, што з 1 ліпеня 2025 года ўступаюць у сілу змены ў частцы выкарыстання касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу, а менавіта:
аб выкарыстанні касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням заканадаўства;
аб падключэнні касавага абсталявання, якое забяспечвае ўлік неабходнай інфармацыі і яе перадачу ў сістэму кантролю касавага абсталявання;
аб пашырэнні пераліку выпадкаў, у якіх суб'екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне;
аб пашырэнні пераліку аб'ектаў (відаў дзейнасці), у якіх (пры ажыццяўленні якіх) суб'ектам гаспадарання неабходна выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб зменах з 01 ліпеня 2025 года
у выкарыстанні касавага і іншага абсталявання
пры прыёме сродкаў плацяжу ў адкрытым (бясплатным) доступе можна
азнаёміцца ў сеткавым выданні «padatak.by», заснавальнікам якога з'яўляецца
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.